Беластоцкая галерэя Marchand сышла ў летні адпачынак



Беластоцкая галерэя Marchand (Маршанд) знаходзіцца ў летнім адпачынку, але гэта не значыць, што ў ёй не ідзе ніякай працы. Галерэя рыхтуе да друку новы, адзінаццаты, нумар свайго часопіса, а таксама рыхтуецца да свайго першага пленэру.

Кажа кіраўнік галерэі Януш Жабюк:

-Працуем зараз над 11-м нумарам часопіса Marchand, які выйдзе ў жніўні. У жніўні таксама плануем спатканне з мастакамі, спатканне з Marchand  жыхароў Беластока. Гэта адбудзецца 5 жніўня. Калі ўсё будзе добра, у кастрычніку пройдзе пленэр. Маем пэўныя планы, маем размовы, паглядзім, можа ў нас гэта атрымаецца. Праводзім перамовы, у нас ёсць некалькі спонсараў, бо без гэтага цяжка зрабіць пленэр. Але мы спадзяемся, што атрымаецца.

Акрамя таго галерэя рыхтуецца да чарговага аўкцыёна твораў мастакоў Падляшша. Яго плануецца правесці 6 кастрычніка. Традыцыйна да аўкцыёна будзе выдадзены каталог.

Беларускае Радыё Рацыя