Беластоцкая літпрэмія імя Веслава Казанэцкага выходзіць у людзі



Яшчэ на гэтым тыдні пачнецца цыкл сустрэч, які будзе прапагандаваць у Польшчы ўзнагароду прэзідэнта Беластока імя Веслава Казанецкага. Аб ідэі ўзнагароды ў Кракаве, Уроцлаве, Гданьску і Лодзі раскажа сёлетні лаўрэат Міхал Ксёнжэк, які атрымаў узнагароду за кнігу «Дарога 816».

ksionzyk

Першая сустрэча пройдзе 28 кастрычніка на Міжнародным кірмашы кнігі ў Кракаве.

„Прамоцыя сёлетняга 25-га ўручэння прэміі Казанецкага мае папулярызаваць сярод чытачоў і творцаў ідэю ўзнагароды, а таксама горад Беласток,” – кажа віцэ-прэзідэнт Рафал Рудніцкі.

– З нагоды 25-годдзя заснавання ўзнагароды, вырашылі, варта выйсці да жыхароў усёй Польшчы і паказваць, што такая ўзнагарода ёсць у Беластоку. Кніжка Міхала Ксёнжэка, які атрымаў у мінулым годзе шмат агульнапольскіх узнагарод, будзе у нашай справе добрым памочнікам.

Узнагароду імя Веслава Казанецкага ўручаюць аўтарам  ды кнігам, звязаным з Беластокам і рэгіёнам Падляшша.  Прэмію ў мінулым атрымлівалі – Міхась Андрасюк, Ігнат Крповіч, Ян Леаньчук, Уладзімір Паўлючук і інш.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя