Беластоцкая ратуша 1-га красавіка зменіць колер падсветкі



“Засвяціся блакітным” – акцыя з нагоды сусветнага дня ведаў пра аўтызм чарговы раз пройдзе ў Беластоку.

Сёлета, дзякуючы супольным дзеянням многіх арганізацый, якія займаюцца дапамогай дзецям з аўтызмам, удалося падрыхтаваць цэлы месяц ведаў пра аўтызм, кажа Анджэй Шумоўскі з Беластоцкага аддзялення Агульнапольскага таварыства аўтызму:

У гэтым годзе ўсе арганізацыі дамовіліся пра супольную працу, вельмі пазітыўная рэакцыя на нашу дзейнасць. 1 красавіка на Рынку Касцюшкі ў 18 гадзінаў, калі Ратуша зменіць падсветку на блакітную, будзе яшчэ шмат розных імпрэзаў.

У 2007 годзе Сусветны дзень ведаў пра аўтызм заініцыявала ААН. Ён адзначаецца 2 красавіка, і накіраваны на пашырэнне ведаў пра гэтае захворванне.

У Беластоку імпрэзы месяца ведаў будуць праводзіцца у навучальных установах. Падрабязнасці на старонцы беластоцкага аддзелу Агульнапольскага таварыства аўтызму.

 Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя