Беластоцкая сістэма гарадскіх ровараў BiKeR пашыраецца



Будуць новыя роварныя станцыі і больш саміх ровараў.  Беластоцкая сістэма гарадскіх ровараў BiKeR пабольшыцца на 15 пунктаў і 150 адзінак тэхнікі. Размяшчэнне новых станцыі выбралі жыхары Беластоку ў час інтэрнэт-галасавання. Беластачане абіралі сярод 27 прапановаў, – кажа прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі.

– Большасць з іх паўстануць на ўскраінах, але і ў цэнтры таксама дзве галоўныя з’явяцца – на Ліповай і на Малмэда. Але, калі паглядзець на карту, то большасць на ўскраінах, бо тамтэйшыя жыхары таксама хочуць далучыцца да BiKeR-аў.

BiKeR дзейнічае ў Беластоку з траўня мінулага году. У першым сезоне ў сістэме зарэгістравалася 26 тысяч чалавек, якія 350 тысяч разоў бралі ровары напракат. Другі сезон распачнецца 1-га красавіка і працягнецца да канца лістападу.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя