Беластоцкі драматычны тэатр напярэдадні шырокай рэканструкцыі
Дамова падпісаная – першы тэндар аб’яўлены. Беластоцкі драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі напярэдадні шырокай рэканструкцыі.
Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі і дырэктар тэатра імя Аляксандра Венгеркі падпісалі пагадненне аб мадэрнізацыі ўстановы. Рамонт у тэатры пройдзе наступныя два гады. І тады сустрэнемся ўжо ў новым і сучасным будынку, кажа Падляшскі ваявода Артур Касіцкі.
– 26 мільёнаў злотых – гэта сродкі з урадава фонду мясцовых інвестыцый. Каля 30 мільёнаў – гэта сродкі з бюджэту ваяводства. Мушу падкрэсліць, што мы ў стане гэта зрабіць толькі з бюджэту ваяводства. Але ёсць падтрымка ўраду. Як я неаднойчы казаў, што трэба шукаць вонкавых сродкаў. І ўдалося. І цяпер трэба засвоіць гэтыя сродкі на працягу двух гадоў.
Субсідыя на рамонт – паходзіць з урадавага фонду мясцовых інвестыцый. Сума дзяржаўнай падтрымкі складае 26 мільёнаў злотых.
Беларускае Радыё Рацыя