Беластоцкі драмтэатр пакажа сваю «Аблаву» ў Жэшаве



Акцёры едуць на кароткія гастролі па запрашэнні мясцовага тэатра імя Ванды Семашковай. А мастацкі кіраўнік гэтага тэатра Ян Навара і з’яўляецца рэжысёрам беластоцкай пастаноўкі.

Спектакль «Аблава» распавядае пра пасляваенныя падзеі, калі савецкія спецслужбы арганізавалі аперацыю па ліквідацыі польскага антыкамуністычнага падполля на тэрыторыі Аўгустоўскай пушчы. Спектакль у Жэшаве пакажуць два разы, кажа дырэктар Беластоцкага драматычнага тэатра Пётр Паўтарак:

– Па запрашэнні дырэктара Яна Навары, таксама рэжысёра спектакля едзем мы ў Жэшаў. Граем два спектаклі – адзін для дарослай публікі, другі – для моладзі. Едзем з “Аўгустоўскай аблавай”. У нядзелю вечарам граем для дарослай публікі, у панядзелак раніцай – для моладзі.

Беластоцкі тэатр і тэатр у Жэшаве падтрымліваюць партнёрскія сувязі. Напрыклад, калектыў тэатра імя Ванды Семашковай выступаў у сталіцы Падляшша на фестывалі «Напрамак Усход», які тут праводзіцца традыцыйна ўвосень.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота podlaskisenior.pl