Беластоцкі драмтэатр рыхтуецца да фестывалю «Напрамак Усход»



Беластоцкі драматычны тэатр рыхтуецца да фестывалю «Напрамак Усход», а неўзабаве пачнецца рэалізацыя запрашэнняў.

З 18-га верасня ў касе тэатра можа атрымаць бясплатныя запрашэнні на ўсе падзеі фестывалю. Ужо трэці раз напрыканцы верасня ў Беласток прыязджаюць тэатральныя калектывы з-за ўсходняй мяжы Польшчы, а таксама польскія, якія закранаюць усходнюю тэматыку. Кажа Мартына Занеўская з аддзелу рэкламы драматычнага тэатру.

– Гэта будзе трэці фестываль тэатраў з-за ўсходняй мяжы нашай краіны, а таксама тэатраў з Польшчы.

На фестываль «Напрамак Усход» з Беларусі прыедуць артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Таксама будуць тэатральныя калектывы з Украіны, Расеі і Грузіі.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: Katarzyna Cichoń