Беластоцкі драмтэатр салідарны з Беларуссю
У сувязі са складанай сітуацыяй у Беларусі супрацоўнікі тэатра вырашылі выказаць салідарнасць з усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю. Яны хацелі б перадаць словы падтрымкі калегам з тэатраў і культурных установаў, якія пратэставалі супраць фальсіфікацый выбараў. У межах кампаніі салідарнасці мы вырашылі зрабіць усё, што ад нас залежыць – падрыхтаваць мастацкае мерапрыемства.
З-за пандэміі, якая перашкаджае арганізацыі мастацкіх мерапрыемстваў, а таксама з-за адсутнасці часу на падрыхтоўку, акторы выкажуць падтрымку на YouTube і Facebook каналах Драматычнага тэатра імя Венгеркі. Будзе прачытана драма беларускага аўтара Дзмітрыя Багаслаўскага „13 першых правілаў баскетбола, сфармаваных Джэймсам Нэйсмітам” у перакладзе Якуба Адамовіча. Гэтая драма была надрукавана ў нумары штотыднёвіка 3/2020 года „Дыялог” і расказвае пра, здавалася б, апалітычнае жыццё і праблемы моладзі ў Беларусі.
У чытанні прымуць удзел акторы з Беластоцкага тэатра лялек (Ізабэла Вільчэўска і Магдалена Дамброўска), Драматычнага тэатра імя Венгеркія (Патрык Алджаеўскі), Тэатр Вершалін (Рафал Гансоўскі) і Тэатр Чрэва (Яанна Троц). Пасля чытання плануецца анлайн-размова з аўтарам і прадстаўнікамі пратэстоўцаў у Беларусі.
Чытанне пачнецца ў бліжэйшую пятніцу – 21 жніўня 2020 года а 20-й гадзіне вечара (паводле польскага часу).