Беластоцкі драмтэатр закрываецца на рамонт
Ужо ў чэрвені будынак драматычнага тэатру перададуць будаўнікам, якія зоймуцца глабальнай рэканструкцыяй.
Тэатр абвясціў тэндар на агульны рамонт сваіх памяшканняў яшчэ ў лютым гэтага года. Фінансаванне на праект паходзіць з урадавага фонду мясцовых інвестыцый. Два суб’екты хочуць рэалізаваць інвестыцыю. Сёння (7 траўня) скончыўся тэрмін падачы заявак, наперадзе выбар лепшай прапановы. Кажа дырэктар драматычнага тэатра Пётр Паўторак:
– У сярэдзіне чэрвеня мусім аддаць будынак на рамонт. У тэатры, наколькі гэта магчыма, ідзе нармальная праца. Рыхтуем зараз дзве прэм’еры.
Тэатр, як і іншыя культурныя установы, зараз не працуе з-за каронавірусных абмежаванняў. Адкрыццё запланаванае на 29 траўня, паводле рэкамендацыяй польскага ўрада. Але потым адразу будынак на Электрычнай у Беластоку закрываецца на рамонт, а спектаклі будуць ісці на іншых пляцоўках горада.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: wrotapodlasia.pl
