Беластоцкі культурны цэнтр запрашае на віртуальную выставу



Беластоцкі культурны цэнтр запрашае на віртуальную выставу, якая стала вынікам вясновай фотасесіі.

ФАТАГРАФІЧНЫ АТЛАС ЭПІДЭМІІ

месца: https://virturama.pl/ бясплатны доступ выстава працуе да канца лютага 2021 года

Увесну, з нагоды першай хвалі пандэміі, дасылаліся фотаздымкі, якія расказвалі  пра асабістыя гісторыі і новую, складаную для ўсіх сітуацыю.

Прыйшло шмат фотаздымкаў розных аспектаў жыцця, якія часта рэзка мяняліся. Тэмамі фотаздымкаў часцей за ўсё былі: ізаляцыя, закрыццё, новыя забароны і загады, час, змены ў функцыянаванні многіх устаноў, адзінота і ўцёкі ў свет прыроды. БОЛЬШ ТУТ

Створана цікавая калекцыя народнай фатаграфіі, якая шырока прадстаўленая ў даступнай віртуальнай форме – праз VirtuRama.

– Хоць сітуацыя вакол цяпер здаецца значна больш складанай, чым раней, мы спадзяемся, што гэта не стане перашкодай для стварэння і дакументавання той рэальнасці, у якой мы жывем тут і цяпе, – кажуць арганізатары выставы.

Інтэрнэт-фотагалерэю VirtuRama.pl стварылі Кася і Міхал Хелер. „Мы прыдумалі стварыць галерэю, якую можна будзе наведваць, не выходзячы з дому падчас каранціну – калі мы яшчэ не змаглі выехаць, калі марылі пра вернісажы, выхады, зносіны з мастакамі. Virturama – месца без фізічнага адраса, з выставамі для наведвання на канапе  – гэта здзяйсненне мары. На гэтым сайце вы можаце праглядаць фатаграфіі лепшых фатографаў, якіх мы ведаем, і пачуць, што яны кажуць пра свае  працы”.

Паводле  прэс-рэлізу