Беластоцкі магістрат прадставіў умовы грамадскага бюджэту на 2019 год



Новыя катэгорыі, але тыя самыя грошы. Беластоцкі магістрат прадставіў умовы грамадскага бюджэта на 2019 год. На праекты жыхараў горада прызначаныя 10 мільёнаў злотых.

З’явіліся дзве дадатковыя катэгорыі – апрача агульнагарадской і раённай  – асветніцкая і прыродная, кажа прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі.

– На агульнагарадскія – ліміт 3 мільёны злотых. Жыллёвыя праекты – самы вялікі ліміт, 4 мільёны злотых. Адукацыйныя праекты – 2 мільёны злотых. І праект зялёнага бюджэту – гэта 1 мільён злотых.

Самыя папулярныя прапановы беластачанаў – гэта рамонт дарог, будаўніцтва спартыўных пляцовак ды аўтамабільных парковак. Жыхары могуць падаваць свае прапановы на грамадскі бюджэт да 10 красавіка.  Сёлета галасаванне пройдзе ў кастрычніку.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток