Беластоцкі Музей памяці Сібіры завяршае працу над экспазіцыяй



Супрацоўнікі Музея памяці Сібіры знаходзяцца на паўдарозе работы над пастаяннай экспазіцыяй. Новыя элементы выставы з’яўляюцца на ўсіх паверхах. 

Каб зрабіць гэтую працу ўсёабдымнай, музей рыхтуе спецыяльную кансервацыйную майстэрню.

У рамках працы над пастаяннай экспазіцыяй адной з галоўных задач музея з’яўляецца замацаванне, кансервацыя і абнаўленне каштоўных экспанатаў, якія з’явяцца на выставе. Гэтыя працы будуць выконвацца ў спецыяльна падрыхтаваным памяшканні. Абсталяванне будзе дастаўлена і сабрана кампаніяй Cebia, якая была абрана ў рамках працэдуры, абвешчанай музеем.

У цяперашні час у фондах музея налічваецца амаль пяць тысяч экспанатаў – фотаздымкаў, прадметаў побыту і дакументаў. Аднак працягваюцца дзеянні па іх набыцці – адной з такіх ініцыятыў з’яўляецца акцыя #Zapamiętani.

Мэта #Zapamiętani – прыцягненне гледачоў да актыўнага ўдзелу ў стварэнні пастаяннай выставы. Гаворка ідзе пра ўшанаванне памяці сібіракоў і іх сем’яў (дзяцей, унукаў, праўнукаў) праз унікальную інсталяцыю на пастаяннай экспазіцыі Музея памяці Сібіры, якая будзе складацца з сучасных фотаздымкаў.

Каб даслаць фотаздымакі было проста, музей падрыхтаваў спецыяльны вэб-сайт www.zapamietani.eu, які мае форму, што дазваляе прачытаць рэгламент акцыі і адправіць фота. 

У рамках акцыі #Zapamiętani музей ужо атрымаў некалькі дзясяткаў фотаздымкаў. 

Беларускае Радыё Рацыя