Беластоцкі музей вёскі стаў Падляшскім музеем народнай культуры



Беластоцкі музей вёскі пераўтварыўся ў Падляшскі музей народнай культуры.

img_6626

Цяпер у Падляшскім музеі народнай культуры можна ўбачыць, як выглядала беларуская хата, якая была перанесена з Яцаўлянаў. Кажа дырэктар Артур Гавел:

– Хацеў бы, каб спецыфікай нашага музея, тое што адрознівала б нас ад Цеханоўца, ад Наваграду, былі будынкі з Усходняга Падляшша – з часткі населенай беларусамі. Спадзяюся, што гэтыя невялікія сродкі, якія будуць у распараджэнні нашага мезея, дазволяць рэалізаваць мае мары, мой план.

Беластоцкі музей вёскі дзейнічае з 1982 года. Цяпер у яго склад уваходзіць 28 гектараў зямлі, на якіх знаходзіцца сорак аб’ектаў. Бюджэт новага Падляшскага музея народнай культуры складзе звыш 1,5 мілёна злотых – гэта на 100 тысяч больш, чым раней.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя