Беластоцкі «Слоўнік польскай праваслаўнай тэрміналогіі» ўзнагароджаны Gaudeamus2023
«Слоўнік польскай праваслаўнай тэрміналогіі», выдадзены ў 2022 годзе выдавецтвам Універсітэта ў Беластоку, здабыў узнагароду ў конкурсе Gaudeamus2023, арганізаваным Асацыяцыяй выдаўцоў вышэйшай адукацыі.

Кажа адзін з укладальнікаў слоўніка, святар, прафесар кафедры праваслаўнага багаслоўя УуБ Марэк Лаўрэшук:
– Ідэя стварэння слоўніка нарадзілася сярод праваслаўнага асяроддзя ў Польшчы. Даўно існавала патрэба сістэматызацыі тэрміналогіі. Праваслаўныя ў Польшчы выкарыстоўвалі тэрміны з расейскай мовы, з моваў меншасцяў, але таксама з рымска-каталіцкай тэрміналогіі. Не ўсе яны адпавядалі патрэбам.
«Слоўнік польскай праваслаўнай тэрміналогіі»— першае ў Польшчы выданне такога кшталту, якое ўпарадкоўвае, удакладняе і далей вызначае праваслаўную тэрміналёгію. Змяшчае больш за 4000 запісаў.
Слоўнік даступны для спампавання тут: sptp.uwb.edu.pl.




Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
