Беластоцкі тэатр імя Венгеркі запрашае гледачоў ужо 21 траўня
Установы культуры адкрываюцца раней. Такое рашэнне польскага ўрада. Беластоцкі драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі запрашае гледачоў ужо 21 траўня.
Тэатр, на жаль, не зможа прэзентаваць усе свае новыя спектаклі, кажа дырэктар пляцоўкі Пётр Паўторак. Прэм“ерныя паказы пераносім на восень, падкрэслівае ён.
– З улікам сітуацыі з каронавірусам, у тэатра не атрымаецца прэзентаваць спектакль “Капцюшка” у пастаноўцы Юстыны Схабоўскай. Пераносім прэм’еру на пачатак кастрычніка гэтага году.
Але актыўна пакажуць сваё найлепшыя спектаклі. 21, 22 і 23 траўня Беластоцкі драматычны тэатра імя Аляксандра Венгеркі ўжо запрашае на спектакль «Боінг, Боінг» рэжысёра Вітольда Мазуркевіча. Гэта камедыя стала ўжо хітом сярод беластоцкай публікі.
Беларуская Радыё Рацыя
Фота theatre-architecture.eu