Беластоцкі тэатральны фестываль «Напрамак Усход»



9 тэатральных падзеяў і 160 гасцей. У Беластоцкім драматычным рыхтуюцца да фестывалю «Напрамак Усход».

Ужо ад 18 верасня ў касах тэатру можна атрымаць бясплатныя запрашэнні, а сам фестываль пачынаецца 28 верасня, калі на сцэне мясцовага драматычнага выступяць акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Івана Франка з Кіева. У Беластоку яны пакажуць «Швейка».

„Фестываль «Напрамак Усход» развіваецца і пашыраецца, але не мяняе сваіх мэтаў,” – кажа дырэктар беластоцкага тэатра Петр Палторак:

– Залежыла нам, каб гэтыя спектаклі прэзентавалі культуру, якая нам вельмі блізкая, але з іншага бок, з-за існавання мяжы, не вельмі знаёмая жыхарам Падляшша. Таксама залежыла, каб гэтыя спектаклі былі розныя. Каб паказаць іншыя культуры, паказаць іншыя тэатры, але польскі тэатр таксама тут мы маем. Не ўяўляем сабе, каб гэты фестываль адбываўся без польскіх тэатраў.

Пашыраецца геаграфія – сёлета выступяць яшчэ і акцёры з Грузіі. А таксама Беларусь і Украіна, Літва і Польшча. Чакаюцца і ганаровыя госці – дадае Мартына Заневская з аддзелу рэкламы беластоцкага тэатра.

– Трэці раз наш фестываль атрымаў падтрымку з Міністэрства культуры, а таксама з маршалкоўскага ураду Падляшскага ваяводства. За гэта мы сардэчна дзякуем. Цешымся таксама з таго, што зацікаўленасць нашым фестывалем праявілі прадстаўніцтвы некаторых краін у Польшчы. Падзея адбывае пад ганаровым патранатам амбасады Грузіі, амбасады Літвы, амбасады Украіны і зразумела амбасады Беларусі. Маем інфармацыю, што амбасадары Грузіі і Беларусі будуць асабіста на нашых фестывальных спектаклях.

З Беларусі на фестываль «Напрамак Усход» прыедуць акцёры Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы. 29 верасня яны пакажуць спектакль «Пінская шляхта». А 6 кастрычніка спектакль «Бетон» пакажуць акцёры Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. І гэта будзе закрыццё фестывалю.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя