Беластоцкі ўніверсітэт без беларускай філалогіі



Шэсць тысяч новых студэнтаў пачалі сёлета навучанне ва Універсітэце ў Беластоку. Частка заняткаў будзе праходзіць у новым корпусе, які адкрылі 7 кастрычніка пасля чатырох гадоў будаўніцтва. У прыватнасці, тут размясціліся біялагічна-хімічны, фізічны і матэматычны факультэты. Пазней да іх далучацца філолагі і гісторыкі. Аднак другі год запар няма набору на беларускую філалогію, – кажа рэктар Леанард Этэль.

– Вельмі мяне засмучае, што ў нас няма беларусістыкі. Гэта не мая віна. Проста на гэты накірунак няма студэнтаў. Тяжка праводзіць кірунак, калі няма студэнтаў. Калі казаць пра навуковае развіццё асоб, якія займаюцца беларусістыкай, ці працуюць на беларусістыцы, то кафедра можа існаваць, але скажу так, калі не будзе выконвацца асноўная ўніверсітэцкая функцыя кафедры – не будзе навучання, то перспектывы развіцца такіх кафедр сумныя, навучанне і навука – так, толькі навука – не, бо няма грошай.

У Беластоку амаль 20 працэнтаў жыхароў – гэта студэнты. У палітэхнічным інстытуце, беластоцкім універсітэце ды іншых навучальных установах навучаецца каля 50-ці тысяч студэнтаў.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя