Беластоцкі ўніверсітэт правёў анлайн-дэбаты па выніках перапісу нацменшасцяў
Факультэт сацыялогіі Універсітэта ў Беластоку і Лабараторыя Terra Diversa зладзілі анлайн-дэбаты, прысвечаныя нацыянальным і этнічным меншасцям у святле нацыянальнага перапісу насельніцтва і жылля ў Польшчы ў 2021 годзе.

Асаблівасць Падляшша адзначыў прафесар Варшаўскага ўніверсітэта Славамір Ладзінскі:
– Звярну ўвагу на тое, што перадусім з’яўляецца спецыфікай Падляшскага ваяводства і ўвогуле Падляшша – гэта падляшскія гаворкі. Калісьці яна была катэгарызаваная, як простая мова. Было каталагізавана каля чатырох тысяч асобаў, якія гавораць на падляшскіх гаворках.
Вядома, што па выніках нацыянальнага перапісу 2021 года ў Польшчы, беларускую нацыянальнасць заявілі 56607 чалавек. 41% ад усіх польскіх беларусаў ці 23 242 чалавекі пражывае на Падляшшы.
Беларускае Радыё Рацыя
