Беластоцкія дні Заменгофа



19-ыя Беластоцкія дні Заменгофа пачаліся ў Цэнтры Людвіка Заменгофа ў сталіцы Падляшша.

Сёлета да дня нараджэння вынаходніка мовы эсперанта прымеркаваная і выстава ў Падляшскай бібліятэцы. Тут прадстаўлены польскамоўныя кніжныя выданні ў перакладах на эсперанта і розныя мовы свету, сярод якіх ёсць і беларуская.

15 снежня адбываецца экскурсія ў Гародню шляхамі Заменгофа. Расказвае прэзідэнт Беластоцкага таварыства эсперантыстаў Пшэмыслаў Вежбоўскі:

– У Гародні ёсць дом, дзе жыў Людвік Заменгоф. Разлічваем на супрацу з эсперантыстамі з Беларусі, бо гэты рух эсперантыстаў у Беларусі даволі спецыфічны. Эсперантыстаў там не бракуе, але яны вельмі раскіданы па ўсёй краіне і ніякім чынам не зарганізаваныя: няма ніякіх клубаў ці арганізацый эсперантыстаў у Беларусі, а толькі паасобныя людзі, якіх ведаем. Таму будзе думаць пра супрацу з Беларуссю.

У праграме дзён Людвіка (Лазара) Заменгофа ёсць яшчэ шэраг мерапрыемстваў, сярод  якіх імша на эсперанта і святочная сустрэча ў клубе эсперантыстаў.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: bialystok.pl