Беластоцкія гледачы пабачаць гульню малдаўскіх акцёраў



Акцёры нацыянальнага тэатра імя Эмінэску з Малдовы ўжо ў Беластоку. Тут упершыню ў Польшчы пройдуць іх гастролі на сцэне драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі. Гэта вынік творчай супрацы двух творчых калектываў. Кажа дырэктар і рэжысёр беластоцкага тэатра Агнежка Карыткоўска-Мазур, трупа якога ўжо наведала з гастролямі сталіцу Малдовы, а цяпер на сваёй сцэне вітае гасцей.

 Тры спектаклі, але будуць паказаны чатыры разы. 18 і 20 лістапада пакажам “Дом на мяжы” (“Dom na granicy) у маёй пастаноўцы. 19 лістапада пакажам “Filumena Marturano, або Развод па-італьянску” (“Filumena Marturano, czyli rozwód po włosku”). А 21 лістапада на малой сцэне з абмежаванай колькасцю гледачоў (гэта 100 асобаў) пакажам спектакль “Сярод чыстага мора” (“Na pełnym morzu„).

Паводле Агнежкі Карыткоўскай-Мазур, супраца паміж Беластоцкім тэатрам імя Венгеркі і Нацыянальным тэатрам імя Эмінэску з Малдовы не завершыцца толькі абменамі гастроляў. Да супрацы плануецца далучыць калегаў з Румыніі і стварыць супольны польска-малдоўска-румынскі спектакль.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота dramatyczny.pl