Беластоцкія творцы атрымалі мастацкія стыпендыі прэзідэнта горада Тадэвуша Трускаляскага
Сярод іх 8 маладых і 10 прафесійных мастакоў. Агульная сума стыпендый складае больш за дзвесце тысяч злотых ( 232 тыс. зл.). Сярод стыпендыстаў апынуліся таксама беларусы Падляшша.
Паэтэса і журналістка тыднёвіка “Ніва” атрымае 8 тысяч злотых на выданне кніжкі для дзяцей “Лялькі, якія не старэюць”.
„Гэтая кніжка для дзяцей. Там ёсць такія ўспаміны: з вёскі, з Падляшша. Беларусы выступаюць і жыды. Лялька, пра якую ідзе мова – гэта лялька з Нараўкі, жыдоўкі. Яна загінула, але лялька засталася”.
Прэзідэнт Беластока прызначыў таксама 8 гадавых і 2 паўгадавыя стыпендыі на суму 142 тысячы злотых.
Беларускае Радыё Рацыя