Белавежская пушча – не палігон. Пратэст супраць дэструктыўных дзеянняў вайскоўцаў
Жаўнеры, як і іншыя службы і простыя грамадзяне, павінны падпарадкоўвацца законам і правілам – падкрэсліваюць актывісты таварыства «Польшча 2050» з Падляшша, маючы на ўвазе паводзіны вайскоўцаў на польска-беларускай мяжы. Яны заклікаюць арганізаваць сумесную сустрэчу прадстаўнікоў экалагічных грамадскіх арганізацый, жыхароў і службаў, якія знаходзяцца на гэтай мяжы.
Гаворыць Марцін Дземян, старшыня падляшскіх структураў „Польшча 2050”:
– Не можа быць такой сітуацыі, калі на працягу некалькіх месяцаў праз жаўненаў, якія рухаліся сваім транспартам, загінулі тры зубры. Апошні выпадак, калі загінулы два зубры, то паміж здарэннямі было некалькі дзясяткаў метраў. Значыць, пасля першага сутыкнення, кіроўца не спыніўся, а працягваў свой шалёны рух. Мусім звярнуць увагу на вывучку жаўнераў. Было б зразумела, калі б гэта адбылося ва ўмовах нейкіх экстрэмальных варункаў, але такіх варункаў няма на граніцы.
Актывіст таварыства «Польшча 2050» Славамір Сідарук заклікаў прыняць удзел у акцыі пратэсту ў абарону жывёл, дзікай прыроды і жыхароў Белавежскай пушчы, запланаваную ў гэтую суботу (9 снежня) а 13-й гадзіне ля ўваходу ў былую вайсковую частку ў Нязнаным Бору каля дарогі Гайнаўка-Белавежа.
Беларускае Радыё Рацыя