Белавежскі асяродак культуры запрашае на кінапаказы і выставу



У Белавежскім асяродку культуры працягваюцца бясплатныя кінапаказы. У суботу гледачы азнаёміліся з дакументальным фільмам „Дуб для Агнешкі”, герой якога – Томаш Няхода ўжо 40 гадоў вымярае самыя вялікія дрэвы ў Белавежскай пушчы.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie 2023-10-29_volha_siamashka_kino_zubrouski_foty-15-1024x771.jpg

Наступныя кінапаказы анансуе дырэктар Белавежскага асяродку культуры Марэк Зубрыцкі:

– Тут гэта першы паказ, першы фільм у гэтым годзе. 18-га лістапада будзе чарговы фільм „Ty wszystko się zaczyna”, ну і апошні „Las, który leczy” 9-га снежня. 11-га лістапада будзе фільм „Loret – leśnik z charakterem”. Запрашаю.

Адпаведна сёння, 29-га кастрычніка а 18-й у Белавежскім асяродку культуры адбудзецца вернісаж пост-пленэрнай выставы жывапісу „Белавежа 2023”. Выставу можна наведаць да 25 лістапада ўключна.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie 00-723x1024.jpg

Беларускае Радыё Рацыя