Белавежскую пушчу знішчае караед



Паводле леснікоў Белавежскую пушчу знішчае караед. Масава абміраюць яліны. Адзіны выхад, на іх думку, гэта высякаць хворы дрэвастой.

eb37069c-d2a9-4325-a7e7-b4e0652b62e8

«Мы абавязаны рабіць усё, каб выратаваць Белавежскую пушчу» – кажа ляснічы лясніцтва Белавежа Дар’юш Скірко:

— Сітуацыя, якая склалася ў прыродзе апошнім часам прывяла да таго, што мы ўжо маем дачыненне з бедствам, якая заключаецца ў тым што караед-тыпограф прыводзіць да лавіннага абмірання дрэваў, яловага дрэвастою і гэта ўжо у такіх маштабах, якіх дагэтуль ніколі не было.

Леснікі прапанавалі абнавіць адмысловы План ляснога карыстання, які рэгулюе колькасць дрэваў, якія можна вырубіць да 2021 года. Каб вырубіць дадатковыя 320 тысяч кубаметраў.

З гэтым нязгодныя навукоўцы і эколагі. Кажа Катажына Ягела з «Greenpeace» :

— Калі прапанаваныя змены увядуць, гэта будзе азначаць пераўтварэнне Пушчы у звычайны гаспадарчы лес, а Пушча — гэта наш скарб і яе трэба ахоўваць нягледзячы ні на што.

Прапанову, якая закранае толькі лясніцтва Белавежа, абмеркавалі на грамадскіх кансультацыях ў Белавежы.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара