Бельск далучыўся да акцыі распаўсюду ведаў пра аўтызм



Дабрачынна-спартыўнае мерапрыемства “Milion Swingów dla Autyzmu” прайшло ў комплексе школ ім. Яна Паўла ІІ у Бельску Падляшскім. “У нашай школе вучацца дзеткі з праблемай аўтызму, – паясняе дырэктарка школы Яланта Бацькоўска. – Аўтызм, на жаль, з’яўляецца вельмі паступовай праблемай.”

Усё больш становіцца дзяцей з аўтызмам у нашай краіне, нашым павеце і нашым горадзе. Калі яшчэ не так даўно не было шмат інфармацыі пра аўтызм, не ведалі, з чаго пачаць, то цяпер больш за 80% кадраў ведаюць, што такое аўтызм, атрымалі веды ў гэтым кірунку. І настаўнікі ўжо ведаюць, як з гэтымі дзецьмі працаваць.

Milion Swingów dla Autyzmuгэта агульнапольская ідэя, прымеркаваная да Сусветнага дня распаўсюду інфармацыі пра праблемы аўтызму. У Бельску Падляшскім, як у шматлікіх іншых мясцовасцях, таксама Ратуша змяніла колер на блакітны – сімвал салідарнасці з асобамі з аўтызмам.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара