Бельск Падляшскі і Кобрын падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве
Два гарады – з Беласточчыны і з Берасцейшчыны – Бельск Падляшскі і Кобрын намагаюцца падісаць пагадненне аб супрацоўніцтве.
Такое пагадненне Бельск Падляшскі ўжо мае са Светлагорскам.
“Разлічывем, што Супрацоўніцтва з горадам Кобрынам дазволіць нам карыстацца трансгранічнымі праграмамі”, – кажа бурмістр Бельска Падляшскага Яраслаў Бароўскі:
– Самае важнае, што Кобрын ад нас недалёка. Гэта добры партнер, каб браць удзел у конкурсе праграмы трансгранічнай 20014-2015. І будзем мы мець такі горад-партнёр недалёка ад мяжы. Разам напішам праект, і мы дастанем грошы, і яны дастануць грошы.
Паводле Яраслава Бароўскага нагодай наладзіць афіцыйнае супрацоўніцтва будуць Дні горада Бельска Падляшскага, якія пройдуць ужо ў траўні.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя