Бельск Падляшскі – самы прыгожы святочны горад Падляшша



Бельск Падляшскі  прызнаны найбольш прыгожа асветленым падляшскім горадам. Горад перамог на рэгіянальным этапе VI конкурса «Свяціся з Энергай». У рамках акцыі інтэрнаўты галасавалі на найпрыгажэйшы, па-святочнаму асветлены горад ў кожным ваяводстве Польшчы. Зараз працягваецца фінал, у якім Бельск Падляшскі змагаецца з 15 горадамі з усіх астатніх рэгіёнаў Польшчы. Перамога ў першым этапе конкурса – гэта з аднага боку сюрпрыз, а з другога – чаканы вынік, лічыць бурмістр горада Яраслаў Бароўскі:

– Можна сказаць, што гэта было і чакана. Раней мы выйгравалі ў ваяводстве. І нават у 2010 годзе занялі другое месца ў цэлай Польшчы. І ў той самы час – нечакана. Таму што іншыя гарады таксама маюць свае амбіцыі. Напрыклад, Варшава, Жэшаў, Вроцлаў. Але мы маленькі горад у параўнанні з імі. Часамі бывае так, што людзі галасуюць на маленькія гарады. Відавочна, нічога не адбудзецца, калі мы зоймем перадапошняе месца, або апошняе. Калі гаворым пра такі маленькі горад, як наш, і параўнаем з іншымі вялікімі, то прыемна, што мы жыхары такога гораду.

 Самае важнае, што дзякуючы акцыі «Свяціся з Энергай» Бельск Падляшскі можа быць паказаны ў пазітыўным кантэксце, дадае бурмістр Яраслаў Бароўскі. А галасаваць на найлепш асветлены ў святочны перыяд горад Польшчы можна да 23 студзення.

Bielsk-Podlaski

bielsk_podlaski_w__sie

bilde

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота bialystok.gazeta.pl