Бельск Падляшскі ў гуках «Беларускай песні»



Раённы адбор фестывалю «Беларуская песня» прайшоў у Бельскім Доме культуры.

racinieuski_bielaruskaja_piesnia_bielsk_9

На сцэне выступілі 30 выканаўцаў з Бельска Падляшскага ды ваколіц. Сярод іх быў калектыў «Вянок», які дзейнічае пры ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску. Кажа сябра калектыва Марта Зінкевіч:

– Мы ў гэтым конкурсе прымаем удзел ужо шмат гадоў. Мы вельмі любім спяваць на гэтым конкурсе. Думаю, у нас атрымалася заспяваць так, як мы хацелі. Мы шмат працавалі для таго, каб наш выступ так выглядаў. Словы да адной з нашых песень напісаў дырэктар нашага ліцэя спадар Андрэй Сцепанюк.

[Not a valid template]

Чарговы раённы адбор фестывалю «Беларуская песня» пройдзе 7 лютага ў Гайнаўскім Доме культуры. Пачатак мерапрыемства ў 14 гадзін.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара