«Бельскаму гасцінцу» 20 гадоў



За 20 гадоў выйшла больш за 60 нумароў перыёдыка „Бельскі гасцінец”. Са школьнай газеткі, якой у пачатку быў часопіс, ён з часам ператварыўся ў навуковае выданне. У ім публікуюцца навукоўцы і краязнаўцы з Польшчы і Беларусі. Заснавальнікам і галоўным рэдактарам гэтага краязнаўчакультурнага зборніка з’яўляецца Дарафей Фёнік:

Школьная газетка пераўтвараецца ў навуковы часопіс так было. Я проста нічога не планаваў, як яно мае быць у будучыні, усе гэта жыццё паказала, у якім кірунку будзе развівацца тое, што мы пачалі. А цяпер, да нас пішуць навукоўцы з тытуламі прафесара, але я усё ж звяртаю ўвагу на рэдактарскі вобраз нашага часопіса, каб ён быў папулярны.

Зборнік выдаецца на беларускай, польскай мовах, ды на падляшскім дыялекце беларускай мовы. Выдаўцом „Бельскага гасцінца” з’яўляецца аб’яднанне Музей малой бацькаўшчыны ў Студзіводах.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя