Бельскаму Пакроўскаму прыходу – 20 гадоў
Сёлета прыхадское свята ў царкве Пакрову Прасвятой Багародзіцы ў Бельску Падляшскім спалучылася з юбілеем 20-годдзя паклікання да жыцця прыходу. Яго настаяцелям з самага пачатку ёсць айцец Ян Шмыдкі, які таксама адзначаў свой асабісты юбілей – 30-годдзе душпастырскай працы. “Нашае свята мае яшчэ адзін гістарычны момант – мы асвяцілі крыжы на капліцу св. Афанасія Брэсцкага”, – кажа айцец Ян Шмыдкі:
– Гэта адамант нашай зямлі. На тэрыторыі Бельска, Беластока, падаецца, няма храма. У Белай Падляскай ёсць храм, але яго заслугі для Праваслаўнай царквы, яго малітоўныя хадайніцтвы сведчаць пра тое, што мы павінны ўшанаваць яго памяць.
Капліца св. Афанасія Брэсцкага змешчаная ў званіцы, якая ўвесь час будуецца. Прыход Пакрову Прасвятой Багародзіцы ў Бельску Падляшскім быў выдзелены ў 1998 годзе з парафіі св. Міхаіла Архангела.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара