Бельская Тройка адзначыла Дзень бабулі і дзядулі
У Комплексе школ №3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы прагучалі песні ды паказалі спектакль, які падрыхтавалі вучні школы.
“Прыемна, што ў гэты дзень праводзім час з нашымі ўнукамі”, – кажуць запрашоныя госці:
– Прыемна паглядзець, як дзеткі выступаюць.
– Добра, што ёсць унукі, якія пра нас помняць і запрашаюць на такія святы!
Пасля сваіх выступаў, вучні ўручылі сваім бабулям ды дзядулям кветкі. Комплекс школ №3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы штогод ладзіць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня бабулі і дзядулі.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі
Фота аўтара
