Бельскі беларускі ліцэй – з новымі вучнямі
У бельскім беларускім ліцэі з’явіліся новыя вучні. З новага навучальнага года ў ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча ахвоту вучыцца выказалі 82 вучні. “Хочам даць нашым ліцэістам таксама магчымасць выбару”, – кажа дырэктар Андрэй Сцепанюк:
– Задумваемся над тым, і, думаю, ёсць тут таксама згода нашага органа, які нас вядзе – гэта бельскі стараста, каб зрабіць сапраўдны ліцэй: пасля другога класа кожны з вучняў мог бы выбіраць тыя прадметы для пашырэння, якія будуць яму здавацца самымі важнымі. І я дзякую ўсім бацькам і вучням за тое, што яны ацэньваюць наш ліцэй на такім узроўні, які ім адпавядае.
Усе новыя вучні Бельскага беларускага ліцэя будуць вучыцца ў трох класах. Навучальны год пачнецца з першага верасня.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск Падляшскі