Бельскі дом культуры запрашае на запусты



9 лютага, Бельскі дом культуры запрашае на Бельскія мастацкія кліматы”. У час мерапрыемства, якое пачнецца з 17, будуць прэзентавацца музычныя ды танцавальныя калектывы, якія дзейнічаюць пры гэтай установе. Будзе можна таксама пабачыць выставу мастацкіх прац.На сцэне пабачым і госці з Беларусі– кажа дырэктар Бельскага дома культуры Альжбета Фіёнік:

З Кобрыні. Бо з імі мы супрацоўнічаем ужо тры а можа нават чатыры гады, калі добра палічыць. Прыедуць эстрадныя спевакі, якія будуць разам з намі спяваць, а таксама дырэктар Палаца культуры, з якім мы вельмі шчыльна супрацоўнічаем.

У час мерапрыемства будуць уручаныя прызы Сябар Бельскага дома культуры”. Установа запрашае таксама у панядзелак 12 лютага на Тэатральныя запусты”. Свае праграмы пакажуць тэатральныя гурткі дома культуры. Пачатак ў 17:00.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя