Бельскі “Універсітэт залатога веку” пачаў навучальны год юбілеем свайго хору
Аб’яднанне “Універсітэт залатога веку” ў Бельску Падляшскім пачаў свой восьмы навучальны год. Пры гэтай нагодзе адзначылі 5-годдзе свайго студэнцкага хору “Асенні ліст”. Кажа старшыня бельскага аб’яднання “Універсітэт залатога веку” Тамара Русачык:
– Новы навучальны год нясе нам многа планаў. Калі казаць пра студэнтаў, то недзе чалавек 40 у нас ёсць. Мяне часта пытаюць, колькі нас, і я заўсёды адказваю: столькі, колькі трэба. Бо ў нас людзі тыя, якія дзейнічаюць. Іншых людзей мы не хочам. Ва ўніверсітэце трэба працаваць.
З нагоды свята хору выйшаў адмысловы спеўнік з рэпертуарам, якім карыстаюцца яго ўдзельнікі. Тут і беларускія песні. У свяце прымалі ўдзел студэнты з Кольны і Скерневіц. 25 кастрычніка бельскія студэнты запрашаюць на падвядзенне вынікаў конкурсу “Гульні нашага дзяцінства”.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
