Бельскія “Куранты” адсвяткавалі сваё 15-годдзе
Мужчынскі калектыў “Куранты” з Бельска Падляшскага адсвяткаваў юбілей – 15-годдзе сваёй дзейнасці.
Адзіны мужчынскі калектыў у аматарскай прасторы беларускай песні на Падляшшы быў пакліканы да жыцця ў 2003 годзе. “Першы склад налічваў пяць асоб. Сёння ў “Курантах” дзве асобы, якія спяваюць з самага пачатку, у тым ліку я”, – кажа Павел Лемеш:
– Пачатак – гэта 19 студзеня. Тады мы сабраліся ў маім доме і дыскутавалі, як старыць новы гурт, каб быў крыху іншы. І так мы падумалі стварыць мужчынскі калектыў. Нас было 5 мужчын. Пачалі спрабаваць. Нам вельмі цяжка было.
“Куранты” перш за ўсё адклікваюцца да беларускай песні і культуры. Часта выступаюць у Беларусі. З лістапада 2003 года мастацкім кіраўніком з’яўляецца Аліна Негерэвіч, якая ў час святочнага канцэрта была ўзнагароджана “Złotym Krzyżem Zasługi” – адзнакай, якую прызнае прэзідэнт Польшчы. Такую ж адзнаку атрымаў яшчэ адзін з “Курантаў” – Андрэй Негерэвіч. Увесь калектыў “Куранты” атрымаў таксама Ганароваю адзнаку Падляшскага ваяводства.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара