Бельскія “Куранты” рыхтуюцца да свайго 15-годдзя
Сёлета мужчынскі калектыў “Куранты” з Бельска Падляшскага адзначае 15-годдзе сваёй дзейнасці. “Гэта беларускі калектыў, але ў сваім рэпертуары маем песні на розных мовах – і гэта ўсё пакажам у час нашага юбілейнага канцэрта”, – кажа мастацкі кіраўнік Аліна Негерэвіч:
– Гэта наш юбілей. Хочам паказаць свой рэпертуар. Маем падрыхтаваныя песні, бо выдалі новы дыск, песні з якога прагучаць упершыню на нашым юбілеі. Частка праграмы напэўна будзе прадстаўлена нашымі песнямі, але маем і запрошаных гасцей.
Гасцінна ў час юбілею калектыва “Куранты” выступяць: “Вербніца” з Пружан ігайнаўскае “Рэха пушчы”. Юбілейны канцэрт пройдзе ў суботу, 29 верасня, у актавай зале І Агульнаадукацыйнага ліцэя імя Тадэвуша Касцюшкі, што па вуліцы 11 лістапада. Пачатак мерапрыемства а 17 гадзіне.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя