Бельскія “Васілёчкі” запрашаюць на юбілейны канцэрт



„Васілёчкі” не зніклі, яны жывуць і працуюць,” – расказвае арганізацыйны  кіраўнік бельскага хору “Васілёчкі” Ніна Бялецкая. У суботу 8-га лістапада ў Доме культуры ў Бельску-Падляшскім пройдзе вялікі канцэрт з нагоды 50-годдзя існавання хору. На юбілейны канцэрт арганізатары запрашаюць усіх сваіх прыхільнікаў і асабліва цёпла – ўсіх былых харыстаў:

– Вельмі хацелася б, каб прыйшлі ўсе, хто калісьці спяваў у “Васілёчках”.Мы спадзяёмся, што іх будзе шмат, і былыя харысты адчуюць вялікую радасць ад таго, што яны калісьці выступалі, бо “Васілёчкі” не зніклі, яны жывуць і працуюць.

На юбілейным мерапрыемстве апроч “Васілёчкаў” пачуем таксама “Арлянаў” і калектыў “АС”. Канцэрт ў Бельскім доме культуры – ў бліжэйшую суботу а 17-тай гадзіне.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя