“Берасцейскія апавяданні пра габрэйскіх жыхароў” прадставяць у Владаве



Берасцейскія апавяданні пра габрэйскіх жыхароў” прадставяць у межах фестывалю “Трох культур” у Владаве.

Пра гэта паведамляюць арганізатары мерапрыемства праз facebook падзею. Правядзе сустрэчу з гасцямі з Берасця Аляксандра Зінчук, якая пад час наведвання горада над Бугам пазнаёмілася з праектам Brest Stories Guide пра габрэяў горада:

Гэта падрыхтавалі для нас сябры з Берасця. Мы будзем хадзіць прыкладаннем, якое яны зрабілі пра колішняе габрэйскае гета, вуліцамі, дзе жылі канкрэтныя любдзі. Крыху паслухаем тыя гісторыі ды будзем мець магчымасць і самі прыняць удзел.

Прадстаўляць і гаварыць пра праект Brest Stories Guide у Владаве будуць супрацоўніцы Прасторы тэатра Крылы Халопа Святлана Гайдалёнак і Аксана Гайко. Пачатак мерапрыемства 22 верасня ў 17:30 у малой сінагозе ў Владаве.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце