„Бежанства. 1915” сярод прэтэндэнтаў на прэмію Казанэцкага



„Бежанства. 1915” Анэты Прымакі ёсць сярод вылучаных да прэміі імя Веслава Казанэцкага. У Цэнтры Людвіка Заменгофа прайшла сустрэча з чатырма пісьменнікамі, кніжкі якіх маюць шанец атрымаць сёлетнюю літаратурную ўзнагароду прэзідэнта Беластока.  

– Гэта вельмі добрыя кнігі. Гэта важная, вельмі наватарская літаратура. Літаратура пра бежанства вельмі актуальная, гэта гісторыі простых людзей. Думаю, што ўзровень вельмі высокі. Сабралася добрая кампанія на вельмі высокім узроўні.

Таксама сярод вылучаных да прэміі імя Веслава Казанэцкага знайшліся кніжкі „Як палюбіць гандлёвыя цэнтры” Наталлі Федорчук, „Эфіраманка” Шымана Тыжэўскага і зборнік паэзіі „13 штук” Пётра Яніцкага.

Урачыстае ўручэнне ўзнагароды адбудзецца 24 сакавіка.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток