Бежанцы ды жаўнеры з 1915 года ў Бельску Падляшскім
Інсцэніроўку моманту, калі жыхарам давялося накіравацца ў бежанства ў жніўні 1915 года, ды гістарычную рэканструкцыю нямецка-расейскай бітвы за Бельск Падляшскі, якая адбылася падчас Першай сусветнай вайны, пабачылі жыхары Бельска Падляшскага.
“Памяць пра гэтыя падзеі павінна заставацца”, – кажа Дарафей Фіёнік з Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах:
– Мы былі адказныя больш за рэканструкцыю бежанства, што таксама прынесла нам нямала клопату, хоць бы коней пашукаць, якія могуць пацягнуць жалезныя вазы. Вельмі добра ўпісаліся жаўнерскія рэканструкцыйныя групы. Як бы трохі ў ценю першая вайна, бо як бы гэта гісторыя бліжэйшая – бежанства кожнаму чалавеку, але праз гэта таксама паказалі мілітарны бок першай вайны.
Рэканструкцыя была часткай мерапрыемстваў прысвечаных угодкам 100 гадавіны Першай сусветнай вайны.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара