Бежанцы з Беларусі атрымалі права працаваць па гуманітарнай візе



Бежанцы з Беларусі атрымалі права працаваць па гуманітарнай візе.

Даць магчымасць працаваць – гэта лепшая дапамога беларусам-бежанцам, лічыць Валянціна, бежанка з лагера ў Чырвоным Боры:

– Працаваць мы вельмі хочам, бо мы не планавалі сядзець на шыі ні ў сваёй дзяржава, ні ў нейкага іншага? Будзем спадзявацца, што мы не чужыя для гэтай краіны, але станем нейкімі сваімі, каб нашы дзеці тут усё ж такі дараслі да свайго паўналецця. Каб яны былі годнымі грамадзянамі няхай новай краіны, але яна ў прынцыпе павінна стаць для нас такой радзімай.

Цалкам размову пра быт і жыццё беларускіх бежанцаў слухайце ў перадачы „Госць Рацыі”.

Беларусы-бежанцы ў большасці выпадкаў не разлічваюць знайсці ў Польшчы працу па спецыяльнасці. Многія збіраюцца звярнуцца ў паліцэальныя школы, каб хутка атрымаць новую прафесію, якая не прадугледжвае дасканалага валодання польскай мовай.

Беларускае Радыё Рацыя