Бежанцы з Украіны змогуць атрымаць жытло на Падляшшы ад мясцовага самакіравання
Маршалак Артур Касіцкі падпісаў кантракт аб суфінансаванні інвестыцыі з дырэктарам Асацыяцыі Беластоцкай функцыяльнай зоны (BOF) Даротай Перла, якая адзначыла важнасць праекту для вырашэння праблемы з жытлом для ўцекачоў з Украіны:
У сувязі з сённяшняй сітуацыяй на Украіне мы ведаем, што патрэбна доўгатэрміновая падтрымка. І ў сувязі з тым, гэты праект, якія будзе намі фінансаваны, такую падтрымку будзе гарантаваць. У межах праекту будзе выдаткавана фінансаванне на 25 кватэр, адрамантаваных, якія могуць быць выкарыстаны для бежанцаў з Украіны.
У межах праекту субсідыя ў памеры 5 мільёнаў злотых будзе накіравана з еўрапейскіх фондаў, а дафінансаванне самакіравнаня складзе каля 4 мільёнаў злотых. Дзякуючы гэтаму будзе пабудавана ці адрамантавана 25 кватэр у 13 будынках Беластоцкай функцыянальнай зоны (BOF): у Беластоку і ў гмінах Хорашч, Супрасль і Туросьнь Касцельная.
Беларускае Радыё Рацыя