БГТ патрабуе вызвалення Алеся Краўцэвіча
Беларускае гістарычнае таварыства патрабуе неадкладнага вызвалення Алеся Краўцэвіча:
„Мы, сябры Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы з трывогай прынялі вестку аб затрыманні 25 кастрычніка ў Гародні прафесара Аляксандра Краўцэвіча.
Доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч – гэта выдатны даследчык гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, аўтар 15 навуковых манаграфій, шматлікіх артыкулаў, а таксама папулярызатар ведаў пра гісторыю Беларусі ў тэле- і радыёперадачах. А. Краўцэвіч падзяліў лёс раней затрыманых вядомых беларускіх гісторыкаў Алеся Пашкевіча, Андрэя Радамана, Андрэя Мацука, Міколы Волкава і Алеся Смаленчука, пакараных за абарону свабоды і дэмакратыі.
Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы патрабуе неадкладнага вызвалення Аляксандра Краўцэвіча ды іншых незаконна затрыманых грамадзян Рэспублікі Беларусь”, – гаворыцца ў заяве Таварыства.
Алег Латышонак, старшыня БГТ, прафесар Беластоцкага ўніверсітэта
Славамір Іванюк, намеснік старшыні БГТ
Яраслаў Іванюк, сакратар БГТ, старшыня Фонда Камунікат.org.
Яўген Мірановіч, прафесар звычайны, Беластоцкі ўніверсітэт
Малгажата Ацытка, доктар, выкладчык Беластоцкага ўніверсітэта
Дарота Міхалюк, доктар, прафесар Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні
Юры Грыбоўскі, доктар, Варшаўскі ўніверсітэт
Тамаш Блашчак, к. г. н, Універсітэт Вітаўта Вялікага ў Коўне
Вячаслаў Харужы.
Беларускае Радыё Рацыя