Białystok, Беласток, ביאַליסטאָק, Bjalistoko?
Беларускі дзеяч і кіраўнік Асацыяцыі беларускіх журналістаў у Польшчы Томаш Суліма апублікаваў у Фэйсбуку адрэдагаваны фотаздымак новага беластоцкага аўтавакзала, на якім змясціў назвы горада Беластока: па-польску, беларуску, ідыш ды эсперанта. Шмат хто з інтэрнаўтаў усцешыўся даўшы веры ў тое, што гэта новаўвядзенне мясцовых уладаў.
Нават тэлеканал „Белсат” апублікаваў гэтае фота ў сваім Twitter, але быў вымушаны даць абвяржэнне і патлумачыць, што фотаздымак не адпавядае рэчаіснасці.
Sprostowanie Umieszczone przez nas dziś rano zdjęcie dworca PKS w Białymstoku z nazwą miasta w języku polskim, białoruskim, jidisz i esperanto było fotomontażem znalezionym w sieci. Daliśmy się zwieść tej pozytywnej wiadomości. Poniżej podajemy prawdziwe i przerobione zdjęcie GW pic.twitter.com/iD2XGhYXIh
— Biełsat po polsku (@Bielsat_pl) 1 декабря 2017 г.
У каментарах пачалі актыўна абмяркоўваць дадзеную прапанову і нават даваць прыклады, дзе падобнае шматмоўе на Падляшшы ўжо мела ці магло б мець месца.
Такім чынам на пэўны час актывісты самастойна вырашлі пытанне шматмоўя ў Сямятычах
Варыянт лагатыпа Падляшша
Пакуль на аўтобусным вакзале Беластока замантаваны толькі лагатып перавозчыка і ваяводства, але неўзабаве павінна з’явіцца назва горада па-польску. Варта адзначыць, што першапачатковы варыянт увогуле не прадугледжваў размяшчэння назвы горада на будынку вакзала, з-за чаго нават разгарэўся лакальны скандал.
Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя