„BiKeR” завяршае сезон
Гарадскімі роварамі ў Беластоку скарысталіся 350 тысяч разоў, а колькасць карыстальнікаў вырасла да 26 тысяч – гэта вынік паўгадавой існавання сістэмы „BiKeR”. Беласток стаў другім у Польшчы пасля Варшавы горадам па актыўнасці карыстальнікаў гэтай сістэмы.
Рэкардсмен Роберт Фрончак скарыстаўся сістэмай 671 раз:
– З дому да працы каля 10 кіламетраў, мне хапае ад станцыі да станцыі. З Антанюка даязджаю да цеплаэлектрацэнтралi і пакідаю ровар на Беласточку – гэта займае каля 10 хвілін. Не хапае гэтых 10-15 хвілін і ў дзень пазычыю па два разы – туды і назад.
Сёлетні роварны сезон у Беластоку завяршаецца ў нядзелю, а пачнецца толькі ў красавіку. На 2015 год у бюджэце горада на абслугоўванне і развіццё сістэмы прадугледжана 2,5 мільёны злотых.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя