Нелегальная біжутэрыя на мяжы



Каля 100 ювелірных вырабаў са срэбра і 2 ювелірныя прылады спрабаваў незаконна ўвесці ў Польшчу 55-гадовы грамадзянін Расеі. Кантрабанду, якая сустракаецца не кожны дзень, выявілі мытнікі на памежным пераходзе ў Баброўніках.

Падчас праверкі транспартнага сродку польскія мытнікі зацікавіліся скрынямі з картону, пра якія кіроўца «забыўся» паведаміць мытні. Аказалася, што ў іх былі прылады, якія выкарыстоўваюцца ў працы з ювелірнымі вырабамі, а таксама сярэбраная біжутэрыя: пярсцёнкі, завушніцы, падвескі.

Рынкавы кошт выяўленага нелегальнага абсталявання і ювелірных вырабаў, паводле папярэдніх ацэнак, складае мінімум 55 тысяч злотых.

Кіроўцу чакае суд і штраф.

Паводле podlaskie.kas.gov.pl