Блок Парашэнкі лідзіруе ў Вярхоўнай Радзе
Найбольшую колькасць мандатаў у новым складзе Вярхоўнай Рады Украіны атрымае «Блок Пятра Парашэнкі». Пра гэта паведамляае «Інтерфакс» са спасылкай на старшыню Цэнтральнай выбарчай камісіі Міхаіла Ахендоўскага.
На першае месца прэзідэнцкі блок вывелі шматлікія перамогі ў аднамандатных акругах. Паводле папярэдніх дадзеных, у «Блока Пятра Парашэнкі» у парлямэнце будзе 132 крэслы. А ў «Народнага фронту» Арсенія Яцанюка — 82.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота focus.ua
