BN: На „Басовішча” падрыхтавалі праграму з лепшых хітоў



На гэты год у «Басовішча» і гурта BN прыпаў супольны юбілей. Фэсту спаўняецца 30 гадоў, а музыкі ў 15 раз выйдуць на сцэну ў Борыку.

«Трыццаць год беларускай музычнай культуры ў Польшчы – гэта знакавая падзея, да якой мы асабліва рыхтаваліся», – кажа лідар гурта BN Алесь Лютыч:

– Вельмі нам прыемна, што мы будзем на „Басовішчы” ўжо 15 раз. І што мы з’яўляемся добрай часткай гэтай беларускай музычнай культуры. А на „Басовішча” мы падрыхтавалі мікст. Будуць нашыя лепшыя баевікі. Нам далі часу – гадзіну і пятнаццаць хвілін на выступ. За гэты час можна сыграць самую смакату. Зрабілі такую моцную праграму, каб людзі не расслабляліся. Пад BN расслабляцца нельга. Трэба танчыць і адрывацца.

Гурт BN – адзін з сталых удзельнікаў фестывалю «Басовішча». У 2002 годзе музыкі перамаглі ў конкурснай частцы і атрымалі ўзнагароду ад гміны Гарадок – сродкі ад якой пайшлі на запіс першага альбома гурта.

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Менск