Больш чым 50 новых білбордаў Радыё Рацыя ўсталяваныя ў розных кутках Польшчы
Больш чым 50 новых білбордаў усталяваныя ў розных кутках Польшчы і памежных пераходах з Беларуссю – у Беластоку, Бельску-Падляшскім, Гайнаўцы, Бялай Падляшскай, Аўгуставе, Семятычах, Баброўніках, Марках і Зялёнцы, што пад Варшавай, у Варшаве, іншых мясцовасцях.




Білборды рэкламуюць аплікацыю, якая дае магчымасць слухаць Беларускае Радыё Рацыя ўсюды, дзе ёсць інтэрнэт, і адкрываюць доступ да архіўных перадач. Цяпер зручна слухаць нас з дапамогай новай аплікацыі для смартфонаў і айфонаў.
