Больш за 10 тысяч мігрантаў патрапіла ў Нямеччыну праз Беларусь
З пачатку года ў Нямеччыну праз Беларусь патрапілі 10 128 нелегальных мігрантаў, заяўляе федэральная паліцыя Нямеччыны.

З 1 па 21 лістапада паліцыя зафіксавала 2287 чалавек, якія незаконна прабраліся ў Германію транзітам праз Беларусь. Паліцыя адзначае, што працягвае надаваць павышаную ўвагу нямецка-польскай мяжы.
